Святы Айцец: Евангелле — гэта любоў, якая паходзіць ад Бога | Друк |
Святы Айцец
22.05.2013 13:31

Значэнню Евангелля прысвяціў папа Францішак свой новы запіс у «Твітэры» 22 мая. «Жыць згодна з Евангеллем азначае змагацца з эгаізмам. Евангелле — гэта прабачэнне і мір; гэта любоў, якая паходзіць ад Бога», — так гучаць словы Святога Айца.

А падчас агульнай аўдыенцыі ў гэты дзень Пантыфік заклікаў «жыць Евангеллем з пакорай і мужнасцю». «Будзем сведчыць аб навіне, надзеі, радасці, якія Пан уносіць у наша жыццё», — сказаў Папа, дадаўшы, што «толькі верныя і глыбокія адносіны з Богам дазваляюць выйсці з уласнай закрытасці і шчыра абвяшчаць Евангелле».

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by