Папа заклікаў маліцца за кітайскіх католікаў |
| Друк | |
Святы Айцец
|
22.05.2013 13:51 |
На заканчэнне агульнай аўдыенцыі 22 мая папа Францішак заклікаў вернікаў усяго свету маліцца за Касцёл у Кітаі. Пантыфік нагадаў, што 24 мая будзе адзначацца ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў, якая ўшаноўваецца ў санктуарыі Шэшан у Шанхаі.
«Заахвочваю ўсіх католікаў свету з’яднацца ў малітве з нашымі братамі і сёстрамі, якія жывуць у Кітаі, — адзначыў Святы Айцец. — Будзем прасіць Бога аб ласцы пакорнага і радаснага абвяшчэння Хрыста, які памёр і ўваскрос, каб былі вернымі Яго Касцёлу і Наступніку Пятра і перажывалі кожны дзень у служэнні сваёй айчыне і свайму народу».
Звяртаючыся ў малітве да Маці Божай, Пантыфік сказаў: «Падтрымлівай высілкі ўсіх, хто ў Кітаі пасярод штодзённай працы трывае ў веры, надзеі і любові, каб яны ніколі не баяліся казаць свету пра Езуса і Езусу пра свет. Няхай Марыя падтрымлівае кітайскіх католікаў і ўчыніць, каб іх нялёгкія змаганні станавіліся ўсё больш каштоўнымі ў вачах Пана і каб узрастала любоў і ўдзел Касцёла ў Кітаі ў шляху паўсюднага Касцёла».
(AG)
|