Пантыфік зацвердзіў кардынала Валіні Папскім вікарыем для Рымскай дыяцэзіі | Друк |
Святы Айцец
23.05.2013 15:56

Святы Айцец Францішак зацвердзіў кардынала Агасціно Валіні Папскім вікарыем для Рымскай дыяцэзіі. Іерарх выконваў гэтую функцыю з 27 чэрвеня 2008 г., калі быў прызначаны Бэнэдыктам XVI, але новаабраны Пантыфік, як біскуп Рыма, павінен быў пацвердзіць яго паўнамоцтвы.

Як паведамляе Ватыканскае радыё, у лісце да кардынала Папа адзначыў, што давярае яму духоўную апеку над Вечным горадам, і выказаў надзею, што дзякуючы Божай ласцы мясцовы Касцёл будзе квітнець. Святы Айцец перадаў сваё апостальскае благаслаўленне кардыналу Валіні і ўсім вернікам Рымскай дыяцэзіі.

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by