Святы Айцец моліцца за католікаў Кітая |
| Друк | |
Святы Айцец
|
24.05.2013 13:48 |
«У свята Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў я далучаюся да католікаў у Кітаі, якіх давяраю апецы Маці Божай з Шэшан, і малюся за іх», — так гучыць новы запіс Святога Айца Францішка ў «Твітэры».
Маліцца за Касцёл у Кітаі Пантыфік заклікаў і падчас агульнай аўдыенцыі 22 мая, нагадаўшы, што 24 мая будзе адзначацца ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў, якая ўшаноўваецца ў санктуарыі Шэшан у Шанхаі.
«Заахвочваю ўсіх католікаў свету з’яднацца ў малітве з нашымі братамі і сёстрамі, якія жывуць у Кітаі, — адзначыў Святы Айцец. — Няхай Марыя падтрымлівае кітайскіх католікаў і ўчыніць, каб іх нялёгкія змаганні станавіліся ўсё больш каштоўнымі ў вачах Пана і каб узрастала любоў і ўдзел Касцёла ў Кітаі ў шляху паўсюднага Касцёла».
(AG)
|