Святы Айцец: калі кажам «не» Богу, псуем Яго план любові | Друк |
Святы Айцец
26.05.2013 20:58

Пра план Божай любові да кожнага чалавека напісаў Святы Айцец 26 мая ў «Твітэры». «Кожны раз, калі мы паддаемся эгаізму і кажам „не“ Богу, мы псуем Яго план любові ў адносінах да нас», — так гучаць словы Папы.

Пра Божую любоў Пантыфік казаў і перад сённяшняй малітвай «Анёл Панскі». «Бог ёсць любоў. Не любоў сентыментальная, эмацыйная, але любоў Айца, які з’яўляецца крыніцай кожнага жыцця, любоў Сына, які памёр на крыжы і ўваскрос, любоў Духа, які абнаўляе чалавека і свет. І думаць, што Бог ёсць любоў, — гэта так цудоўна, гэта вучыць нас любіць, дарыць сябе іншым, як Езус даў нам сябе і ідзе з намі. Гэта той Езус, які ідзе з намі па дарозе жыцця», — адзначыў папа Францішак.

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by