Пантыфік моліцца за паспяховае правядзенне Эўхарыстычнага кангрэсу | Друк |
Святы Айцец
28.05.2013 14:55

Папа Францішак моліцца за поспех Эўхарыстычнага кангрэсу, які пройдзе 5–9 чэрвеня ў Кёльне (Германія). Пантыфік паведаміў аб гэтым арганізатарам форума пасля агульнай аўдыенцыі ў мінулую сераду, 22 мая.

Як інфармуе Ватыканскае радыё, Эўхарыстычны кангрэс пад дэвізам «Пане, да каго мы пойдзем?» арганізаваны епіскапатам Германіі. У фокусе форума будзе Эўхарыстыя як цэнтральны сакрамэнт Каталіцкага Касцёла. Па прыкладзе Сусветнага дня моладзі, які праходзіў у Кёльне летам 2005 г., тут плануюцца набажэнствы, дыскусіі, начныя чуванні, лекцыі і канцэрты. Падчас правядзення форума вечарам у кёльнскім саборы будзе адбывацца адмысловая светлавая пастаноўка пад назвай «Lux eucharistica».

Аб удзеле ў кангрэсе ўжо заявілі 25 тысяч чалавек.

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by