Папа Францішак: маліцца аб тым, каб Касцёл быў сапраўднай сям’ёй | Друк |
Святы Айцец
01.06.2013 12:14

Да малітвы за Касцёл заклікаў вернікаў Святы Айцец Францішак у новым запісе ў «Твітэры» 1 чэрвеня. «У гэты Год веры молімся да Пана, каб Касцёл заўсёды мог быць сапраўднай сям’ёй, якая нясе Божую любоў кожнаму», — так гучаць словы Папы.

Пра Касцёл як сям’ю Пантыфік казаў таксама падчас агульнай аўдыенцыі 29 мая. «Касцёл — гэта вялікая сям’я дзяцей Божых, — адзначаў Папа. — Канешне, ён мае таксама чалавечыя аспекты. Тыя, хто яго ўтварае, пастыры і вернікі, маюць дэфекты, недасканаласці, грахі, але ён Божы, з’яўляецца часткай Яго плану любові для ўсяго чалавецтва, з’яўляецца Яго справай».

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by