Папа Францішак: вучыцца ў Марыі, як прымаць рашэнні, давяраючы Пану | Друк |
Святы Айцец
03.06.2013 13:39

Вучыцца ў Маці Божай прымаць рашэнні заахвоціў вернікаў папа Францішак у новым запісе ў «Твітэры». «Часам мы ведаем, што мы павінны рабіць, але ў нас не хапае адвагі зрабіць гэта. Будзем вучыцца ў Марыі, як прымаць рашэнні, давяраючы Пану», — так гучаць словы Святога Айца.

На Марыю як узор таго, як слухаць Бога, прымаць рашэнні і дзейнічаць, Папа звярнуў увагу таксама ў разважанні на заканчэнне малітвы Ружанца на плошчы Св. Пятра 31 мая. «Часта мы хочам, каб іншыя вырашалі за нас, дазваляем весці сябе падзеям або ідзём за модай, — адзначыў Пантыфік. — Марыя ж прыслухоўваецца да Бога, імкнецца зразумець рэчаіснасць і поўнасцю даверыць сябе Пану».

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by