Малітоўныя інтэнцыі Святога Айца на чэрвень | Друк |
Святы Айцец
03.06.2013 15:53

Як кожны месяц, на чэрвень 2013 г. Святы Айцец давярае малітвам вернікаў дзве інтэнцыі: агульную і місійную. Першая з іх — «каб сярод народаў пераважала культура дыялога, слухання і ўзаемнай павагі».

Папа Францішак казаў на гэтую тэму 22 сакавіка падчас сустрэчы з прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага пры Апостальскай Сталіцы. «Прагну, каб дыялог дапамог нам у будаванні мастоў, якія злучаць усіх людзей, каб кожны мог знайсці ў іншым не ворага, не канкурэнта, а брата», — адзначыў тады Пантыфік.

Як паведамляе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, місійная інтэнцыя на гэты месяц наступная: «Каб там, дзе ўплыў секулярызацыі моцны, хрысціянскія супольнасці здолелі паспяхова праводзіць новую евангелізацыю». 22 мая на агульнай аўдыенцыі папа Францішак заахвоціў да малітвы аб тым, каб Дух Святы даваў вернікам адвагу абвяшчэння «навіны Евангелля Езуса ўсім, у кожны час і ў кожным месцы».

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by