Папа: Хрыстус вядзе нас да таго, каб служыць | Друк |
Святы Айцец
04.06.2013 11:42

«Хрыстус вядзе нас да таго, каб выходзіць па-за сябе ўсё больш і больш, каб аддаваць сябе і служыць іншым», — так гучыць новы запіс Святога Айца Францішка ў «Твітэры», з якім Папа звярнуўся да вернікаў 4 чэрвеня.

На падобную тэму Пантыфік казаў таксама ў разважанні перад нядзельнай малітвай «Анёл Панскі» 2 чэрвеня. Святы Айцец заахвоціў вернікаў вучыцца таму, каб дзяліцца «тым нямногім, чым з’яўляемся і што маем, і ніколі не закрывацца ў сабе».

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by