Пантыфік падпісаў дэкрэты аб прызнанні мучаніцтва і гераічнасці цнотаў | Друк |
Святы Айцец
04.06.2013 16:24

3 чэрвеня падчас сустрэчы з прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардыналам Анджэло Амата папа Францішак падпісаў шэраг дэкрэтаў аб прызнанні мучаніцтва амаль сотні ахвяраў антыкаталіцкага тэрору ў Іспаніі, які адбываўся падчас грамадзянскай вайны 1936–1939 гг. Сярод іх законнікі і законніцы, святары і свецкія вернікі.

Таксама, як інфармуе Ватыканскае радыё, Пантыфік падпісаў дэкрэты, якія датычацца прызнання гераічнасці цнотаў чатырох заснавальнікаў каталіцкіх асацыяцый, інстытутаў і манаскіх супольнасцяў з Партугаліі, Італіі і Іспаніі. Гэта Жуан дэ Алівэйра Фэрэйра, партугальскі біскуп, заснавальнік «Лігі слуг Езуса» (1879-1962). Яшчэ дзве асобы паходзяць з Італіі: кс. Нікола Мацца, выхавацель беднай моладзі (1790-1865) і с. Марыя Кростароса, заснавальніца супольнасці сясцёр Найсвяцейшага Збаўцы (1696-1755). З Іспаніі паходзіць с. Тэрэза ад св. Юзафа, заснавальніца супольнасці сясцёр тэрэзіянак св. Юзафа (1826-1898).

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by