Папа: клопат аб стварэнні Бог даручае кожнаму з нас | Друк |
Святы Айцец
05.06.2013 13:59

Клопату аб стварэнні прысвечаны новы запіс папы Францішка ў «Твітэры» 5 чэрвеня. «Клопат аб стварэнні — не толькі тое, што Бог казаў на пачатку гісторыі: Ён даручае гэта кожнаму з нас як частку свайго плану», — так гучаць словы Пантыфіка.

Святы Айцец падкрэсліў гэта і на сённяшняй агульнай аўдыенцыі, катэхеза падчас якой была прысвечана праблемам экалогіі з нагоды Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя.«Апрацоўваць і захоўваць стварэнне — гэта загад, які Бог даў не толькі на пачатку гісторыі, але і кожнаму з нас, гэта частка Яго плану – з адказнасцю дапамагаць узрастаць свету, перамяняючы яго ў сад – месца, прыдатнае для жыцця ўсіх», — сказаў Папа.

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by