Святы Айцец заклікаў памятаць пра бедных і галодных | | Друк | |
Святы Айцец |
07.06.2013 12:31 |
На гэтую тэму Папа казаў падчас агульнай аўдыенцыі 5 чэрвеня. «Будзем жа добра памятаць, што калі выкідваем ежу, нібыта крадзем яе са стала бедных, тых, хто адчувае голад. Заклікаю ўсіх падумаць над праблемай марнавання і неразумнага выкарыстання ежы, каб вызначыць шляхі і спосабы, якія пасля сур’ёзнага вырашэння гэтай праблемы прывядуць да стварэння сувязяў салідарнасці і дзялення з найбольш патрабуючымі», — заахвоціў Пантыфік. (AG) |