Анталогія тэкстаў Бэнэдыкта XVI адзначана прэміяй за ўклад у ахову навакольнага асяроддзя | Друк |
Святы Айцец
10.06.2013 12:21

Анталогія тэкстаў Бэнэдыкта XVI, прысвечаных экалогіі, адзначана прэміяй за ўклад у ахову навакольнага асяроддзя. Кніга «Дзеля чалавечай экалогіі», у якой змешчаны тэксты прамоваў, гамілій, лістоў, выступленняў падчас канферэнцый, у якіх сённяшні Пантыфік на пенсіі звяртаў увагу на праблемы навакольнага асяродзя, разглядаючы іх не толькі праз рэлігійную, але таксама сацыяльную, культурную і эканамічную прызму, выйшла ў 2012 г.

У кнізе Папа выразіў заклапочанасць станам экалогіі і звярнуў yвагу на адказнасць чалавека за прыроду.

Як паведамляе Ватыканскае радыё, кніга ўзнагароджана прэміяй «AcquiAmbiente», якая з’яўляецца супольнай ініцыятывай горада Акві-Тэрме (Італія) і хімічнага прадпрыемства «ACNA». Прэмія прысвечана памяці нігерыйскага інтэлектуала, пісьменніка, грамадскага дзеяча Кена Сара-Віва, забітага ў 1995 г., адной з прычынаў смерці якога называюць актыўную дзейнасць на карысць аховы навакольнага асяродзя.

Урачыстае ўручэнне прэміі пройдзе 29 чэрвеня ў Акві-Тэрме. Ад імя Бэнэдыкта XVI яе атрымае мясцовы біскуп Пьер Джорджо Мікіардзі.

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by