Святы Айцец пра небяспеку замены Бога ідаламі | | Друк | |
Святы Айцец |
12.06.2013 13:31 |
На падобную тэму папа Францішак казаў таксама 8 чэрвеня ў відэазвароце да ўдзельнікаў ініцыятывы «Дзесяць плошчаў для дзесяці запаведзяў», якая праходзіла ў Мілане (Італія). Разважаючы пра ролю Божых запаведзяў, Святы Айцец падкрэсліў, што яны паказваюць шлях, якім людзі павінны ісці, уяўляюць сабой свайго роду «этычны кодэкс» для пабудовы справядлівага грамадства. Калі ж, па словах Папы, у жыцці адкідваць Бога і на Яго месца ставіць ідалаў — гэта прыводзіць да матэрыяльных і маральных бедстваў. (AG) |