Байкеры прымуць удзел у нядзельнай малітве з Папам | Друк |
Святы Айцец
13.06.2013 14:52

16 чэрвеня байкеры з Еўропы і ўсяго свету прымуць удзел у нядзельнай малітве «Анёл Панскі» са Святым Айцом. Прыхільнікі матацыклаў «Harley Davidson» адзначаюць сёлета 110-годдзе існавання маркі і з гэтай нагоды прыбылі ў Рым.

Як паведамляе Ватыканскае радыё, у гонар падзеі па ўсім свеце праводзяцца ралі, але фінальная частка праграмы пройдзе ў нядзелю каля галоўнай ватыканскай плошчы.

Пасля агульнай аўдыенцыі 12 чэрвеня прадстаўнік «Harley Davidson» перадаў Святому Айцу ў дар два матацыклы ад амерыканскай кампаніі.

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by