Святы Айцец працуе над энцыклікай, прысвечанай тэме веры |
| Друк | |
Святы Айцец
|
13.06.2013 17:03 |
Год веры завершыцца выданнем энцыклікі, прысвечанай тэме веры, значную частку якой падрыхтаваў Бэнэдыкт XVI. Пра гэта расказаў папа Францішак падчас сустрэчы з удзельнікамі Звычайнай рады Генеральнага сакратарыяту Сіноду Біскупаў 13 чэрвеня.
Як інфармуе Ватыканскае радыё, Святы Айцец паведаміў, што ўжо атрымаў частку энцыклікі, якую паспеў зрабіць яго папярэднік, і назваў яе «моцным дакументам», адзначыўшы, што Бэнэдыкт XVI «выканаў вялікую працу».
Пантыфік дадаў, што і сам ужо пачаў працу над дакументам і працягне яе больш інтэнсіўна ў жніўні.
(AG)
|