Папа: няхай Касцёл заўсёды будзе месцам міласэрнасці і надзеі | Друк |
Святы Айцец
16.06.2013 21:54

«Няхай Касцёл заўсёды будзе месцам міласэрнасці і надзеі, дзе кожнага вітаюць, любяць і прабачаюць», — такое пажаданне выказаў папа Францішак у сваім новым запісе ў «Твітэры», зробленым 16 чэрвеня.

Пра тое, каб Касцёл станавіўся месцам Божай міласэрнасці і надзеі, дзе кожны зможа быць пачутым, любімым, прабачаным і натхнёным паводле Евангелля, Пантыфік казаў і на агульнай аўдыенцыі 12 чэрвеня. «Быць Касцёлам, быць народам Божым паводле вялікага плану любові Айца – гэта быць Божым ферментам сярод людзей, абвяшчаць і несці Божае збаўленне нашаму свету, часта згубленаму, патрабуючаму адказаў, якія б натхнялі, давалі надзею і новы запал на шляху», — патлумачыў Папа.

Па словах Святога Айца, місія Божага народа заключаецца ў тым, каб «несці надзею і збаўленне Бога ў свет: быць знакам любові Бога, які кліча ўсіх да сяброўства з Ім, быць зачынам, які дазваляе падняцца цесту, соллю, якая дае смак і захоўвае ад псавання, святлом, якое асвятляе».

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by