Папа: хрысціяне гатовы абвяшчаць Евангелле, бо не могуць схаваць радасць | | Друк | |
Святы Айцец |
20.06.2013 17:26 |
Пра абвяшчэнне Хрыста Папа казаў таксама 17 чэрвеня на сустрэчы з прадстаўнікамі Рымскай дыяцэзіі. Па словах Пантыфіка, толькі хрысціяне могуць падарыць сучаснаму свету надзею і зрабіць гэта праз сведчанне свайго жыцця, свабоду і радасць. Папа назваў хрост «сапраўднай рэвалюцыяй» і адзначыў, што ў гісторыі было шмат рэвалюцыянераў, але ніхто не змог зрабіць рэвалюцыі падобнай да той, якую прынёс Езус. Хрысціяне, як дадаў Святы Айцец, таксама павінны быць «рэвалюцыянерамі», несучы ў свет ласку Хрыста. (AG) |