Папа: знайшоўшы ў Езусе сэнс жыцця, не можам быць абыякавымі да пакутуючых | Друк |
Святы Айцец
22.06.2013 22:52

«Калі мы знайшлі ў Езусе сэнс нашага жыцця, мы не можам быць абыякавымі да тых, хто пакутуе і сумуе», — такія словы скіраваў папа Францішак 22 чэрвеня да сваіх чытачоў у «Твітэры».

Днём раней, 21 чэрвеня, Святы Айцец звярнуўся ў «Твітэры» з такім запісам: «Не будзем ніколі забываць, што менавіта Пан вядзе Касцёл. Ён той, хто робіць наша апостальства плённым».

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by