Папа Францішак пра крывадушнасць і хрысціянскае сведчанне | Друк |
Святы Айцец
24.06.2013 13:44

«Ці гатовы мы быць хрысціянамі пастаянна, сведчачы пра гэта словам і справай?» — з такім запісам звярнуўся Святы Айцец Францішак у «Твітэры» 24 чэрвеня.

Днём раней, 23 чэрвеня, словы Папы ў «Твітэры» былі наступнымі: «Усе мы грэшнікі. Але няхай Пан не дазволіць нам быць крывадушнікамі. Крывадушнікі не ведаюць, што такое прабачэнне, радасць і Божая любоў»

Пра крывадушнасць, якая з’яўляецца вялікай перашкодай у жыцці Касцёла, Пантыфік казаў таксама на святой Імшы 19 чэрвеня, падкрэсліваючы, што хрысціянства — гэта не казуістыка запаведзяў, такое разуменне перашкаджае прымаць і жыць Богам з радасцю. «Такія людзі не ведаюць прыгажосці, яны не ведаюць любові, не ведаюць праўды: яны мізэрныя, баязлівыя», — адзначаў Папа. Святы Айцец заахвоціў да шчырай малітвы з усведамленнем таго, што мы грэшнікі, але «з канкрэтнымі грахамі, а не тэарэтычнымі». Гэтая малітва, па словах Пантыфіка, дапаможа кожнаму не сысці на «прасёлачныя дарогі» крывадушнасці і спакусаў.

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by