Мерапрыемствы з удзелам Папы ў Апостальскай Сталіцы ў ліпені | Друк |
Святы Айцец
26.06.2013 12:51

Агульная аўдыенцыя 26 чэрвеня была апошняй перад летнім перапынкам. Аб гэтым паведаміла Прэфектура папскага дому. У тры першыя нядзелі ліпеня Святы Айцец будзе сустракацца з вернікамі на малітве «Анёл Панскі» (7 і 21 ліпеня на плошчы св. Пятра, 14 ліпеня ў Кастэль Гандольфа), а 22 ліпеня накіруецца ў Бразілію на Сусветны дзень моладзі.

Папа Францішак вернецца з Бразіліі ў Рым 29 ліпеня.

7 ліпеня ў 9.30 Пантыфік узначаліць у ватыканскай базыліцы святую Імшу.

Першая агульная аўдыенцыя пасля летняга перапынку адбудзецца 7 жніўня.

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by