Агульныя аўдыенцыі з удзелам Папы адновяцца ў верасні | Друк |
Святы Айцец
01.07.2013 13:39

1 ліпеня Прэфектура папскага дому паведаміла, што агульных аўдыенцый Папы па серадах у ліпені і жніўні не будзе. На рэгулярнай аснове яны адновяцца 4 верасня.

Таксама, як паведамляе Ватыканскае радыё, 15 жніўня, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, Пантыфік узначаліць святую Імшу ў парафіі Св. Тамаша ў Кастэль Гандольфа. Затым Святы Айцец прыбудзе да сваёй летняй рэзідэнцыі, якая знаходзіцца ў гэтым мястэчку каля Рыма, каб памаліцца «Анёл Панскі».

Ужо раней Прэфектура папскага дому паведаміла, што 7 і 21 ліпеня Папа сустрэнецца з вернікамі на нядзельнай малітве «Анёл Панскі» ў Ватыкане, а 14 ліпеня — у Кастэль Гандольфа.

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by