Святы Айцец сустрэнецца з імігрантамі на італьянскім востраве | Друк |
Святы Айцец
02.07.2013 11:04

8 ліпеня папа Францішак наведае італьянскі востраў Лампедузу. На востраве прабывае шмат імігрантаў, якія шукаюць прытулку ў Італіі і Еўропе. Святы Айцец узначаліць Імшу на мясцовым стадыёне і сустрэнецца з імігрантамі і жыхарамі вострава.

Як адзначаецца ў паведамленні прэс-службы Апостальскай Сталіцы, якое цытуе Ватыканскае радыё, Пантыфік глыбока занепакоены нядаўняй трагедыяй мігрантаў з Афрыкі, якія, шукаючы лепшай будучыні, загінулі ў выніку аварыі на Міжземным моры, не даплыўшы да Лампедузы. Святы Айцец жадае памаліцца за тых, хто страціў жыццё ў моры, наведаць тых, хто выжыў, і прысутных на востраве бежанцаў, а таксама падтрымаць мясцовых жыхароў і заклікаць іх да яшчэ большага клопату пра тых братоў, якія апынуліся ў вялікай патрэбе.

Візіт Папы стане выразам яго клопату пра бедных і найбольш патрабуючых і жадання прыцягнуць увагу міжнароднай супольнасці да праблем міграцыі.

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by