Інтэнцыі малітваў Папы на ліпень | | Друк | |
Святы Айцец |
02.07.2013 12:49 |
Пра Сусветны дзень моладзі папа Францішак казаў у Пальмовую нядзелю 24 сакавіка, заахвочваючы маладых вернікаў несці людзям Евангелле. «Дарагія сябры, я таксама вырушаю з вамі ў шлях, слядамі Яна Паўла ІІ і Бэнэдыкта XVI. З радасцю думаю пра ліпень гэтага года, пра Рыа-дэ-Жанэйра! — адзначаў Пантыфік, якога цытуе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё. — Добра падрыхтуйцеся, асабліва духоўна ў вашых супольнасцях, каб гэтая сустрэча была знакам веры для ўсяго свету. Моладзь павінна сказаць свету: добра наследаваць Езуса, добра ісці з Езусам». (AG) |