Папа Францішак зацвердзіў цуд праз заступніцтва благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ | Друк |
Святы Айцец
05.07.2013 20:28

Папа Францішак зацвердзіў цуд праз заступніцтва благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ і абвясціў аб скліканні кансісторыя па кананізацыі двух Пантыфікаў – Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ.

Як інфармуе Ватыканскае радыё, у дачыненні да Яна ХХІІІ, Пантыфіка, які склікаў Другі Ватыканскі Сабор, была ўжыта надзвычайная форма, якая прадугледжвае неабавязковасць цуду для абвяшчэння святым. Рашэнне аб «спрошчанай працэдуры» прыняў асабіста папа Францішак.

Пакуль невядома дата кансісторыя. Не выключана, што дзве кананізацыі могуць быць спалучаны і адбудуцца да канца года, але канчатковае рашэнне па гэтых пытаннях будзе прынята на кансісторыі.

Раней цуд, здзейснены праз заступніцтва благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ, пацвердзіла Kангрэгацыя па справах Кананізацыі. Выпадак аздараўлення, які разглядала кангрэгацыя, здарыўся ў хуткім часе пасля беатыфікацыі Папы. Да гэтага медыцынская кансультацыя кангрэгацыі, якая разглядала прадстаўлены ёй выпадак, назвала яго невытлумачальным з навуковага пункту гледжання, а камісія тэолагаў кангрэгацыі прызнала, што аздараўленне адбылося праз заступніцтва Яна Паўла ІІ.

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by