Папа адкрые аддзел для лячэння наркаманіі ў бальніцы Рыа-дэ-Жанэйра |
| Друк | |
Святы Айцец
|
09.07.2013 14:12 |
Падчас візіту ў Бразілію на Сусветны дзень моладзі папа Францішак 24 ліпеня адкрые ў бальніцы імя св. Францішка Асізскага ў Рыа-дэ-Жанэйра новы аддзел для лячэння наркаманіі. Як паведамляе «KNA», кіраўніцтва шпіталя спадзяецца, што адкрыццё цэнтра дасць наркаманам, асабліва нарказалежным дзецям і падлеткам, надзею і другі шанс.
Па інфармацыі Ватыканскага радыё, Папа адкрые новае чатырохпавярховае крыло, якое будзе прызначана для рэабілітацыі наркаманаў. Пантыфік наведае таксама шпітальную капліцу, дзе памоліцца разам з пацыентамі і персаналам. На наступны дзень аддзел пачне працаваць і прыме першых 48 нарказалежных.
Дырэктар бальніцы імя св. Францішка Асізскага паведаміў, што Святы Пасад ахвяраваў на будаўніцтва новага аддзела 850 тысяч еўра.
Святы Айцец атрымае ў падарунак статую св. Францішка, зробленую былым наркаманам, якому ўдалося дзякуючы дапамозе францішканаў вызваліцца ад залежнасці. Наведаць бальніцу, каб адкрыць новы аддзел, было асабістым жаданнем Папы.
Бальніца імя св. Францішка Асізскага — адзін з 60 праектаў, які вядуць францішкане ў штатах Сан-Паўлу, Рыа-дэ-Жанэйра і Гаяс у Бразіліі. (AG)
|