Ахоўваць Пантыфіка ў Рыа будзе бразільскае войска | Друк |
Святы Айцец
12.07.2013 17:48

Войска Бразіліі возьме на сябе абавязацельствы па ахове папы Францішка ў Кампус Фідэі ў Рыа-дэ-Жанэйра. Чакаецца, што ў святой Імшы, якая будзе цэлебравацца 28 ліпеня ў Гуараціба самім Пантыфікам, прымуць удзел каля двух мільёнаў чалавек. Гэта стане завяршальнай часткай Сусветнага дня моладзі і папскага візіту ў Бразілію.

Планавалася, што за парадкам падчас урачыстасці Сусветнага дня моладзі павінны былі адказваць арганізатары. Аднак канчатковае рашэнне ў гэтым пытанні было прынята на карысць больш чым трох тысяч салдат. Менавіта яны будуць сачыць за бяспекай Пантыфіка і двух мільёнаў пілігрымаў. Пра гэта паведамляе wiara.pl.

Вайсковыя ўлады накіруюць у Рыа спецыялізаваную 1, 5 тысячную брыгаду, якая будзе забяспечваць парадак у Гуарацібе, дзе 28 ліпеня Папа Рымскі ўзначаліць святую Імшу. Чакаецца, што ахоўваць тэрыторыю будуць таксама 1, 3 тысячы салдат спецыяльнай роты прызначэння, якія  будуць ахоўваць усе выхады з Кампус Фідэі (каля 136 га).

Толькі каля алтара, пры якім Пантыфік будзе цэлебраваць Імшу, сваю службу будуць несці 600 ваенных, якія будуць дапамагаць 80-і міліцыянтам і людзям з асабістай аховы Папы.

У цэлым на час правядзення Сусветнага дня моладзі бразільскае войска плануе выкарыстаць 10 тысяч ваенных, а не 8,5 тысяч, як планавалася раней.

(JLS)

 
© 2003-2025 Catholic.by