Падчас візіту ў Бразілію Папа звернецца з прамовай да журналістаў і паспавядае моладзь | Друк |
Святы Айцец
17.07.2013 15:49

Пра адметныя моманты візіту Святога Айца Францішка на Сусветны дзень моладзі ў Рыа-дэ-Жанэйра распавёў старшыня Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі. Святар паведаміў, у прыватнасці, пра тое, што падчас палёту адбудзецца сустрэча Пантыфіка з журналістамі, але на гэты раз сустрэча адбудзецца прадугледжвае фармату прэс-канферэнцыі: Папа звернецца да прадстаўнікоў СМІ з прамовай.

Як інфармуе Ватыканскае радыё, святая Імша ў санктуарыі Маці Божай у Апарэсідзе 24 ліпеня будзе адбывацца ўнутры базылікі, а не звонку. Пасля літургіі Святы Айцец з балкона прывітае вернікаў, сабраных перад санктуарыем.

Візіт Папы ў бальніцу імя св. Франшішка Асізскага, якая спецыялізуецца на лячэнні нарказалежных, ксёндз Ламбардзі назваў сімвалічным і маючым вялікае значэнне для іншых супольнасцяў і ўстаноў, якія працуюць у гэтай галіне. На наступны дзень Пантыфік благаславіць сцягі Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў, якія пройдуць у Бразіліі ў 2016 г., і сустрэнецца з прадстаўнікамі свету спорту.

Асаблівай падзеяй кіраўнік Прэс-службы назваў наведанне Папам трушчобаў — аднаго з самых бедных раёнаў Рыа. Гэта было асабістым жаданнем Пантыфіка. Ян Павел ІІ таксама наведваў трушчобы падчас аднаго са сваіх падарожжаў у Бразілію.

Адмысловым жэстам Папы падчас Дня моладзі будзе яго служэнне ў канфесіянале. 26 ліпеня Святы Айцец паспавядае некалькі маладых людзей, якія валодаюць партугальскай, іспанскай або італьянскай мовамі.

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by