Папа Францішак звярнуўся да ўдзельнікаў Сусветнага дня моладзі |
| Друк | |
Святы Айцец
|
19.07.2013 21:08 |
19 ліпеня папа Францішак звярнуўся праз «Твітэр» да маладых людзей, якія прымуць удзел у Сусветным дні моладзі ў Рыа-дэ-Жанэйра. «Многія з вас ужо прыехалі ў Рыа, іншыя яшчэ прыбудуць. Мы ўбачымся там ужо праз тры дні», — так гучыць запіс Святога Айца.
Візіт Пантыфіка ў Бразілію распачнецца 22 ліпеня. Апошні дзень паездкі — нядзеля 28 ліпеня. (AG)
|