Перад Сусветным днём моладзі Пантыфік наведаў базыліку Санта Марыя Маджорэ | Друк |
Святы Айцец
21.07.2013 13:50

20 ліпеня папа Францішак наведаў рымскую базыліку Санта Марыя Маджорэ (Маці Божай Большай), каб даручыць Найсвяцейшай Панне Марыі апостальскае падарожжа ў Бразілію. Святы Айцец таксама даручыў Маці Божай тых маладых людзей, якія прыбудуць на Сусветны дзень моладзі, і моладзь з усяго свету.

Як паведамляе Ватыканскае радыё, Пантыфік памаліўся перад абразом Маці Божай Salus Populi Romani — Апякункі рымскага народа, паклаў букет кветак ля падножжа абраза і запаліў свечку з сімвалічным лагатыпам Сусветнага дня моладзі, які пройдзе ў Рыа.

На заканчэнне свайго візіту Папа прывітаў вернікаў перад галоўным алтаром базылікі і папрасіў, каб «з малітвай, даверам і пакутай» суправаджалі яго падарожжа ў Бразілію і сустрэчу з моладдзю ўсяго свету.

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by