Святы Айцец Францішак прыбыў у Бразілію |
| Друк | |
Святы Айцец
|
22.07.2013 23:08 |
22 ліпеня распачаўся апостальскі візіт папы Францішка ў Бразілію на Сусветны дзень моладзі. Папскі самалёт прызямліўся ў аэрапорце Галеан у Рыа-дэ-Жанэйра ў 15.43 па мясцовым часе.
Пантыфіка прывіталі Апостальскі Нунцый у Бразіліі арцыбіскуп Джаванні Д’Аньела, а таксама дзеці, якія ўручылі Святому Айцу букет з белых і жоўтых кветак. Група дзяцей спявала песні, сустракаючы Папу.
Святога Айца прывітала таксама Прэзідэнт Бразіліі Дзілма Русэф, губернатар штата Рыа-дэ-Жанэйра, бурмістр горада, прадстаўнікі ўраду, члены бразільскага епіскапату, у тым ліку Мітрапаліт Рыа-дэ-Жанэйра арцыбіскуп Арані Тэмпеста.
Затым Пантыфік скіраваўся ў палац губернатара, каб выступіць там з прамовай. (AG)
|