Пантыфік сустрэнецца ў Бразіліі з зоркамі футбола |
| Друк | |
Святы Айцец
|
24.07.2013 12:22 |
Папа Францішак 25 ліпеня сустрэнецца ў Рыа-дэ-Жанэйра з легендамі і зоркамі бразільскага футбола. Раніцай у чацвер Пантыфік благаславіць афіцыйныя сцягі Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў, якія пройдуць у Рыа ў 2016 г.
Аб гэтым паведаміла Ватыканскае радыё са спасылкай на нямецкае каталіцкае агенцтва «KNA». На сустрэчы будуць прысутнічаць футбольныя легенды, якія належаць да трох пакаленняў: 72-гадовы Пеле, 60-гадовы Зіка і ўзыходзячая зорка Неймар.
Акрамя таго, 25 ліпеня са Святым Айцом сустрэнуцца алімпійская чэмпіёнка Пекіна па скачках у даўжыню Марэн Маггі і чэмпіёнка міра па спартыўнай гімнастыцы Дыяна дос Сантас.
(AG)
|