У межах свайго знаходжання ў Бразіліі Папа сустрэнецца са зняволенымі | Друк |
Святы Айцец
26.07.2013 19:47

Папа Францішак вырашыў уключыць у праграму свайго удзелу ў Сусветным дні моладзі сустрэчу са зняволенымі. Яна адбудзецца ў архідыяцэзіяльнай курыі Рыа-дэ-Жанэйра.

Як інфармуе Ватыканскае радыё, у сустрэчы прымуць удзел пяць зняволеных, а таксама суправаджаючыя іх асобы. Як сказаў старшыня Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі, Пантыфік прызнаўся, што кожныя два тыдні тэлефануе групе маладых людзей з адной з выпраўленчых устаноў Буэнас-Айрэса, захоўваючы з імі сяброўскія адносіны і пастаянны кантакт з часу, калі жыў у Аргенціне.

«Тэма адносін са зняволенай моладдзю для яго вельмі важная, і мы маглі гэта назіраць яшчэ ў Вялікі чацвер», — сказаў кс. Ламбардзі, узгадваючы візіт Папы ў рымскую калонію для непаўналетніх, падчас якога Пантыфік абмыў ногі некалькім зняволеным.

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by