Пантыфік пасля вяртання з Дня моладзі: мы павінны працягваць жыць усім тым, што разам вызнавалі | Друк |
Святы Айцец
30.07.2013 12:02

Пасля вяртання з Дня моладзі папа Францішак звярнуўся да маладых вернікаў у «Твітэры». «Зараз, дарагія юнакі і дзяўчаты, мы павінны працягваць жыць кожны дзень усім тым, што мы разам вызнавалі падчас Сусветнага дня моладзі», — так гучаць словы Пантыфіка.

28 ліпеня падчас цырымоніі развітання ў Рыа-дэ-Жанэйра Святы Айцец выказаў надзею, што многія маладыя людзі пасля гэтага форуму стануць сапраўднымі місіянерамі цывілізацыі любові, і заклікаў моладзь дэманстраваць жыццём, што варта імкнуцца да высокіх ідэалаў, садзейнічаць годнасці кожнага чалавека, зрабіць стаўку на Хрыста і Яго Евангелле. Папа запрасіў маладых вернікаў абвяшчаць Добрую Навіну ў вялікіх і малых гарадах і ва ўсіх месцах свету.

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by