Папа зацвердзіў тэму наступнага Сусветнага дня міру | | Друк | |
Святы Айцец |
31.07.2013 14:42 |
У спецыяльным паведамленні, апублікаваным 31 ліпеня Прэс-службай Апостальскай Сталіцы, адзначаецца, што «братэрства з’яўляецца спадчынай, якую кожны мужчына і жанчына носіць у сабе ў сілу таго, што з’яўляецца чалавекам, сынам адзінага Айца». Перад абліччам «беднасці, голаду, няроўнасці, несправядлівасці, арганізаванай злачыннасці» братэрства з’яўляецца «фундаментам і шляхам да міру». Дамінуючая культура дабрабыту, гаворыцца ў паведамленні, якое цытуе Ватыканскае радыё, спрыяе аслабленню адказнасці і братэрскіх адносін, бліжні часта ўспрымаецца як вораг, а бедны і патрабуючы разглядаецца як «цяжар» або «перашкода для развіцця». (AG) |