Інтэнцыі малітвы Святога Айца на жнівень | Друк |
Святы Айцец
07.08.2013 15:47

Як кожны месяц, на жнівень падаюцца дзве інтэнцыі малітвы Святога Айца: агульная і місійная. Першая з іх гучыць так: «Каб бацькі і выхавацелі дапамагалі новым пакаленням узрастаць, маючы правільнае сумленне і жывучы згодна з ім».

Як адзначае польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, 23 чэрвеня папа Францішак у разважанні перад нядзельнай малітвай «Анёл Панскі» казаў пра хрысціян, верных Езусу, якія «выконваюць свае абавязкі з любоўю, згодна з Хрыстовай логікай дару і прысвячэння».

Місійная інтэнцыя на жнівень — «каб партыкулярныя Касцёлы Афрыкі, верныя евангельскаму пасланню, спрыялі будаўніцтву міру і справядлівасці».

19 лістапада 2011 г. Бэнэдыкт XVI падчас падарожжа ў Афрыку падпісаў у Беніне Апостальскую адгартацыю «Africae munus» і адзначыў, што паяднанне, справядлівасць і мір важныя для ўсяго свету, але «маюць асаблівую актуальнасць для Афрыкі». «дастаткова ўзгадаць пра напружанні, акты насілля, войны, несправядлівасць», — дадаў Папа.

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by