Святы Айцец: не бойцеся прасіць прабачэння ў Бога | | Друк | |
Святы Айцец |
26.08.2013 11:26 |
Пра гэта Пантыфік казаў і ў разважанні перад нядзельнай малітвай «Анёл Панскі» ў гэты дзень. «Брама, якой з’яўляецца Езус, ніколі не бывае закрытай, яна заўсёды адкрыта для ўсіх, без адметнасцяў, выключэнняў і прывілеяў, — падкрэсліў Папа. — Нехта з вас можа спытацца: “Але, ойча, я дакладна выключаны, таму што вялікі грэшнік: рабіў кепскія ўчынкі шмат разоў у жыцці”. Не – ты не выключаны! Менавіта таму ты выбраны – таму што Езус заўсёды аддае перавагу грэшніку. Каб прабачыць яго, любіць... Езус чакае цябе, каб абняць, прабачыць». (AG) |