Папа: дазволім Езусу ўвайсці ў наша жыццё і пакінем эгаізм, абыякавасць і закрытасць |
| Друк | |
Святы Айцец
|
27.08.2013 15:54 |
27 жніўня Святы Айцец звярнуўся да вернікаў з новымі запісамі ў «Твітэры». «Езус — брама, якая вядзе да збаўлення, брама, адкрытая для ўсіх», — так гучыць адзін з запісаў Папы.
«Дазволім Езусу ўвайсці ў наша жыццё і пакінем наш эгаізм, абыякавасць і закрытасць у адносінах да іншых», — такі другі запіс Пантыфіка.
На сустрэчы з вернікамі падчас нядзельнай малітвы «Анёл Панскі» 25 жніўня Святы Айцец таксама казаў, што «вузкая брама», пра якую гаворыцца ў Евангеллі – гэта сам Езус, які «вядзе да Айца». «Брама, якой з’яўляецца Езус, ніколі не бывае закрытай, яна заўсёды адкрыта для ўсіх, без адметнасцяў, выключэнняў і прывілеяў, — падкрэсліў Папа. (AG)
|