Папа Францішак: памолімся аб міры | Друк |
Святы Айцец
02.09.2013 11:21

«Памолімся аб міры: міры ў свеце і ў кожным з нашых сэрцаў», — з такім запісам звярнуўся да вернікаў Святы Айцец Францішак 1 верасня ў «Твітэры».

У разважанні ж перад малітвай «Анёл Панскі» ў гэты дзень Папа адзначыў: «З асаблівым цярпеннем і занепакоенасцю я сачу са шматлікімі канфліктамі, якія існуюць на нашай зямлі. Але ў гэтыя дні маё сэрца глыбока зранена тым, што адбываецца ў Сірыі, і смуткуе з-за драматычных падзей, якія там адбываюцца. Скіроўваю настойлівы заклік за мір, заклік, які нараджаецца ўнутры майго сэрца!»

Святы Айцец вырашыў, што 7 верасня, у вігілію Нараджэння Панны Марыі, адбудзецца Сусветны дзень малітваў і посту ў інтэнцыі міру ў Сірыі і ўсім свеце. «Прашу ўсе мясцовыя Касцёлы, каб, адзначаючы гэты дзень посту, арганізавалі таксама некаторыя літургічныя набажэнствы ў гэтай інтэнцыі», — дадаў Пантыфік.

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by