Галоўнымі тэмамі візіту Святога Айца на Сардзінію будуць праца і моладзь |
| Друк | |
Святы Айцец
|
10.09.2013 16:03 |
Галоўнымі тэмамі візіту Святога Айца Францішка на Сардзінію, якую Папа наведае 22 верасня, будуць праца і моладзь. Арцыбіскуп Кальяры Аррыго Мільё паведаміў, што гэтыя тэмы Пантыфік выбраў сам.
Папа прыбудзе на востраў раніцай 22 верасня. У аэрапорце яго прывітаюць вышэйшыя прадстаўнікі мясцовай касцёльнай і свецкай улады. Затым Святы Айцец накіруецца ў санктуарый Маці Божай з Банарыё, дзе ўзначаліць Імшу і малітву «Анёл Панскі». Чакаецца, што ў літургіі прымуць удзел больш за 80 тысяч вернікаў. Пасля Эўхарыстыі прадугледжаны абед з мясцовымі біскупамі.
У межах візіту адбудзецца сустрэча Папы з беднымі, аб якіх клапоціцца мясцовае аддзяленне «Caritas», вязнямі і цыганамі, якая пройдзе ў катэдральным касцёле Кальяры. Пантыфік сустрэнецца таксама з прадстаўнікамі свету культуры на тэалагічным факультэце мясцовага ўніверсітэта.
Заканчэннем візіту стане сустрэча з моладдзю на плошчы перад мясцовым портам, на якой чакаецца больш за 50 тысяч маладых людзей. Паводле Ватыканскага радыё
(AG)
|