Святы Айцец: адзіная вайна, у якой мы ўсе павінны змагацца, — вайна супраць зла |
| Друк | |
Святы Айцец
|
11.09.2013 12:16 |
«Дзякую ўсім, хто ўдзельнічаў у малітоўным чуванні і посце ў інтэнцыі міру», — з такімі словамі звярнуўся Папа Францішак у «Твітэры» 10 верасня. У той жа дзень Пантыфік скіраваў да чытачоў яшчэ адзін запіс: «Адзіная вайна, у якой мы ўсе павінны змагацца, — гэта вайна супраць зла».
Дзень малітвы і посту ў інтэнцыі міру ў Сірыі, на Блізкім Усходзе і ва ўсім свеце адбыўся 7 верасня.
«Адкрыйся на дыялог, на прымірэнне: глянь на боль брата твайго і больш не прычыняй болю яму (...), няхай змоўкне гук зброі. Вайна ніколі не з’яўлялася шляхам да міру, заўсёды была паразай чалавецтва», — заклікаў Папа падчас чування за мір на плошчы святога Пятра ў Ватыкане. (AG)
|