У Міжнародны дзень міра Папа Францішак зноў заклікае да малітвы | | Друк | |
Святы Айцец |
18.09.2013 13:02 |
«Я заклікаю католікаў ва ўсім свеце далучыцца да іншых хрысціян, каб працягваць прасіць Бога аб дары міра ў самых неспакойных месцах нашай планеты. Няхай супакой, дар Езуса, зможа заўсёды жыць у нашых сэрцах і падтрымліваць прапановы і дзейнасць кіраўнікоў нацый і ўсіх людзей добрай волі. Уключымся ўсе ў падтрымку намаганняў на карысць дыпламатычнага і палітычнага спынення успышак вайны, якія ўсё яшчэ турбуюць», — заклікаў Папа. Святы Айцец падкрэсліў, што ў першую чаргу думае пра «дарагое насельніцтва Сірыі», чалавечая трагедыя якога можа быць вырашана толькі праз дыялог і перамовы, павагу да справядлівасці і годнасці кожнага чалавека, асабліва самых бедных і безабаронных. Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё,(AYU) |