Святы Айцец выказаў павагу да ісламу |
| Друк | |
Святы Айцец
|
20.09.2013 12:37 |
Папа Францішак выказаў павагу да ісламу і ўсіх мусульман, а таксама паабяцаў, што будзе спрыяць лепшаму паразуменню паміж хрысціянамі і мусульманамі дзеля пабудовы міра і справядлівасці.
Пра гэта паведамляецца ў лісце Пантыфіка да рэктара аднаго з найстарэйшых у свеце мусульманскіх універсітэтаў «Аль-Азхар» Ахмеда Аль-Таеба. Пасланне ісламскаму тэолагу перадаў Апостальскі Нунцый у Егіпце арцыбіскуп Жан-Поль Габель. Паводле сакратара Аляксандрыйскага Патрыярхата, а. Хані Бакума, ліст Святога Айца — гэта чарговы крок для пераадолення непаразумення паміж Апостальскай Сталіцай і ўніверсітэтам «Аль- Азхар», а таксама спрыяння развіццю двухбаковых адносін паміж імі.Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)
|