Папа сустрэўся з венгерскім езуітам — ахвярай дыктатуры ў Аргенціне | Друк |
Святы Айцец
05.10.2013 17:39

5 кастрычніка Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі венгерскага езуіта а. Франца Яліча. Святар служыў у Аргенціне ў перыяд, калі генеральным настаяцелем Таварыства Езуса быў а. Хорхе Берголіа, сённяшні Пантыфік. У 1976 г., у перыяд вайсковай дыктатуры ў гэтай краіне, а. Франц Яліч са сваім сабратам а. Арланда Ёрыё былі выкрадзены аргенцінскімі спецслужбамі і пяць месяцаў утрымліваліся ў турме, падвяргаючыся катаванням і здзекам.

Святары абвінавачваліся ў шпіянажы на карысць СССР. Пасля вызвалення яны выйшлі з ордэна езуітаў і пакінулі Аргенціну. Айцец Яліч затым вярнуўся ў Таварыства Езуса і зараз належыць да нямецкай правінцыі ордэна, яго сабрат памёр.

Адразу пасля абрання кардынала Берголіа на Пасад св. Пятра некаторыя СМІ абвінавачвалі Папу ў бяздзеянні падчас аргенцінскай дыктатуры, аднак а. Яліч публічна абверг гэтыя домыслы. Вядома, што цяперашні Папа рабіў шмат намаганняў для выратавання дысідэнтаў, пераследаваных дыктатарскім рэжымам.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by