Папа Францішак атрымаў у падарунак кіпу | Друк |
Святы Айцец
24.10.2013 17:02

Папа Францішак стаў уладальнікам традыцыйнага габрэйскага галаўнога ўбора — кіпы. Пантыфік атрымаў яе падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане ад аргенцінскага рабіна Марыо Ройзмана. Падарункавая кіпа  белага колеру і змяшчае манаграму на іўрыце і іспанскай мове.

«Папа сказаў, што ў кожным хрысціяніне ёсць габрэйскія карані, і я дадаў: у кожным верніку ёсць Францішак», — сказаў рабін Ройзман у інтэрв'ю ватыканскай газеце «L'osservatore Romano».

«Я хацеў, каб на кіпе вышылі скрыжалі з дзесяццю запаведзямі і двух ільвоў з пажаданнем, каб дадавалі яшчэ больш сілы ў яго місіі», — дадаў рабін.

Марыо Ройзман на працягу адзінаццаці гадоў з'яўляецца рабінам у Маямі (ЗША). Столькі ж гадоў  быў ім у Буэнас-Айрэсе і ведае Папу Францішка з тых часоў, калі ён быў арцыбіскупам сталіцы Аргенціны.

(AYU)

 
© 2003-2025 Catholic.by