Святы Айцец правядзе спецыяльнае пасяджэнне па Сірыі, Іраку і Блізкім Усходзе | Друк |
Святы Айцец
28.10.2013 15:14

21 лістапада ў Апостальскай Сталіцы пройдзе спецыяльнае пасяджэнне па Сірыі, Іраку і Блізкім Усходзе. На ім Папа Францішак абмяркуе з Патрыярхамі і кіраўнікамі Усходніх Касцёлаў магчымасці для ўстанаўлення міру ў гэтым рэгіёне.

Удзельнікі пасяджэння будуць таксама маліцца за хрысціян, якія пакутуюць.

Такую нараду збіраў і Бэнэдыкт XVI у 2009 г.

Сустрэча будзе прымеркавана таксама да наступнага пленарнага пасяджэння Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў, якое будзе праходзіць у Ватыкане 19-21 лістапада.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by