Папа Францішак стаў лаўрэатам прэміі «Простая камунікацыя» |
| Друк | |
Святы Айцец
|
30.10.2013 16:55 |
Святы Айцец Францішак стаў лаўрэатам прэміі «Простая камунікацыя». Прэмію прысудзіў Еўрапейскі інстытут Трэцяга тысячагоддзя, які займаецца кансалтынгам і навучаннем у сферы камунікацыі.
Прэмія «Простая камунікацыя» прысуджаецца за выдатную здольнасць спрашчаць складаныя паняцці, каб лепш данесці іх да іншых.
«Калі чалавек шчыры з самім сабой і з іншымі, мы маем справу з паслядоўнай камунікацыяй. Ніхто не можа паставіць пад сумненне сказанае табой, калі ты глыбока перакананы», — адзначыў дырэктар Еўрапейскага інстытута Андрэа Піццыкаролі, які і вылучыў кандыдатуру Папы Францішка. Паводле рускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(AG)
|