Святы Айцец Францішак у ліку самых уплывовых людзей свету | Друк |
Святы Айцец
31.10.2013 11:54

Папа Францішак — адзін з самых уплывовых людзей свету, як вынікае з даследавання часопіса «Forbes». Пантыфік займае ў яго спісе чацвёртае месца.

Выбар Пантыфіка на Святы Пасад натхніў больш за 1,2 мільярды католікаў, напісалі эксперты «Forbes». Сённяшні Наступнік Пятра, першы езуіт і лацінаамерыканец сярод кіраўнікоў Каталіцкага Касцёла, надаў увагу спагадзе да бедных і падкрэсліў ролю жанчын.

Узначаліў спіс «Forbes» Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. На другім месцы Прэзідэнт ЗША Барак Абама, на трэцім — кітайскі лідэр Сі Цзыньпін. Пятая пазіцыя ў рэйтынгу, апублікаваным 30 кастрычніка, аддадзена Канцлеру Германіі Ангеле Меркель.

Штогадовы спіс «Forbes» – гэта рэйтынг 72 вядучых фігур у свеце (па адным на 100 мільёнаў насельніцтва), якія маюць уплыў у розных сектарах. Папярэднік Папы Францішка Бэнэдыкт XVI заняў у гэтым спісе ў 2012 г. пятае месца.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by