Пантыфік зацвердзіў дэкрэты аб прызнанні мучаніцтва і гераічнасці цнотаў |
| Друк | |
Святы Айцец
|
31.10.2013 17:14 |
31 кастрычніка падчас сустрэчы з кардыналам Анджэло Амата, прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, Папа Францішак зацвердзіў дэкрэты аб прызнанні мучаніцтва і гераічнасці цнотаў некаторых кандыдатаў да хвалы алтара.
Было пацверджана мучаніцтва за веру румынскага біскупа Антона Дуркавіча, сведкі Евангелля ў часы антырэлігійнага пераследу ў Румыніі. Нягледзячы на пагрозы з боку камуністычнага рэжыму, іерарх працягваў наведваць дыяцэзіі і абвяшчаць Божае слова. У 1949 г. быў арыштаваны і змешчаны ў бухарэсцкую турму, дзе загінуў 10 снежня 1951 г.
Таксама Пантыфік зацвердзіў дэкрэты аб гераічнасці цнотаў трох законніц: с. Аноры Нэйгл з Ірландыі, с. Чэлестыны Батэга з ЗША і с. Вольгі ад Маці Божай з Італіі.
Сястра Анора Нэйгл жыла ў XVIII ст., заснавала манаскую кангрэгацыю і прысвяціла жыццё працы з моладдзю, асабліва беднай. Сястра Чэлестына Батэга таксама заснавала жаночую манаскую супольнасць, прысвяціла жыццё служэнню былым вязням, бяздомным і бедным. Сястра Вольга ад Маці Божай жыла ў ХХ ст., вяла містычнае жыццё, цэнтральным элементам якога была адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(AG)
|